З 6 лютага – Artes Liberales-2014

Ад 6 лютага да 2 сакавіка 2014 года ў галерэі «Ў» (Мінск) у трэці раз пройдзе выставачна-адукацыйны праект ARTES LIBERALES 

ARTES LIBERALES – гэта мастацкі і адукацыйны эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне істотнасці гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння вольных мастацтваў у сучасным грамадстве. Тэматычны фокус праекта ў 2014 годзе– Art+Science+Technology, альбо «траісты саюз» навукі, мастацтва і тэхналогій у прасторы дыгітальнай культуры.

На тры тыдні прастора галерэі «Ў» ператворыцца ў адкрыты ўніверсітэт – даступны для ўсіх і кожнага. Знаёмства з традыцыямі і найноўшымі тэндэнцыямі ў галіне разнастайных сацыягуманітарных дысцыплін прапануецца здзейсніць праз сінтэз інтэлектуальных практык і творчых праектаў. 

12

У праграме:

  • круглыя сталы і дыскусіі – «Дыгітальны выклік: будучыня гуманітарных навук», «Грамадства ведаў» да «Грамадства ведаў»: папулярызацыя ведаў у СССР», «Які музей навукіі тэхналогій патрэбны Беларусі?», «Новыя тэхналогіі ў дыстанцыйнай адукацыі»,«Паміж навуковай журналістыкай і папулярнай сацыялогіяй», «Медыялізацыя і медыкалізацыя культуры: якім чынам магчымая гісторыя мастацтва ў эпоху інтэрнэту, альбо ці заўжды глядач ёсць пацыентам?», «Новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі  і праблематызацыя мяжы паміж натуральным і штучным у досведзе чалавека»;
  • цыклы лекцый – «Медыялізацыя ведаў у міждысцыплінарных кантэкстах», «Універсітэт і новыя тэхналогіі», «Мастацтва і фантазія: ад казкі да science-fiction», «Каханне і сэксуальнасць паміж мастацтвам і навукай»;
  • 24h Solaris–аўдыявізуальная інсталяцыя;
  • майстар-класы – «Візуалізацыя нецікавых аб’ектаў», «Перапісваючы дзіцячыя казкі: гендар для прынцэс і прынцаў», «Urban Audio / Visual Rhythms»;
  • Тата мыў раму – выстава гендарна-адчувальнага дызайну;
  • «Science-Fiction and Cinema» – дэманстрацыя эксперыментальных навукова-папулярных фільмаў і фантастычнага кіно з жывым саўндтрэкам ад электронных музыкаў з Беларусі і Латвіі;
  • прэзентацыі новых выданняў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук. 

Асаблівасцю экспазіцыйнай праграмы Artes Liberales 2014 будзе яе «рухомы» характар. Стэрыльная прастора галерэі як «лабараторыі» будзе пакрысе напаўняцца графічнымі і кінематаграфічнымі аб’ектамі, у тым ліку прадуктамі супольнай творчасці ўдзельнікаў варштатаў (work-in-progress) і «візуальнымі канспектамі» адукацыйных мерапрыемстваў. Іншымі словамі, выстава будзе стварацца з «чыстага аркуша».

Геаграфія ўдзельнікаў праекту – Францыя, Германія, Беларусь, Літва, Латвія, Расія, Эстонія.

Аўтар і куратар праекта – Альміра Усманава
Каардынатар праекта – Аляксей Барысёнак
Куратары аўдыявізуальнай праграмы – Павел Няхаеў, Вольга Салахеева
Куратар выставы студэнцкіх праектаў – Таццяна Кулажэнка

ПРАГРАМА

6 лютага (чацвер)

19:00 Альміра Усманава. Уступная лекцыя «Ад камунікатыўнага вобразу да медыялізацыі ведаў, або гуманітарная адукацыя як практыка свабоды (пра канцэпцыю праекта Artes Liberales)».

7 лютага (пятніца)

11:00 Прэзентацыя кнігі Алена Флешэра (Францыя) «Лабараторыя часу. Эсэ пра кіно і фатаграфію» з удзелам аўтара.

Стэнд Амбасады Францыі ў Беларусі. ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш Месца правядзення: НВЦ «БелЭкспа» (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27).

8 лютага (субота)

15:00 Сустрэча з Аленам Флешэрам. 

18:00 Круглы стол «Дыгітальны выклік: будучыня гуманітарных навук».Удзельнікі: Аляксей Крывалап, Фелікс Акерман, Дзмітры Карэнка, Альміра Усманава, Андрэй Горных.

9 лютага (нядзеля)

17:00 Арцемі Панькоў. Прэзентацыя праекта «Музей электроннай музыкі».

18:00 Альміра Усманава. Лекцыя «Дэіндустрыялізацыя і эпас, або «Хобіт» як пустэча капіталізму».

10 лютага (панядзелак)

17:00 Рыгор Мінянкоў. Лекцыя «»Адукацыйныя веды» ў сферы гуманітарных навук: што гэта значыць сёння?».

11 лютага (аўторак)

17:00 Аляксандр Танана. Лекцыя «Інтэрнэт-анімацыя: сацыяльная і культурная логіка новага фармату». Прэзентацыя анімацыі «Калі мы былі гадзіннікамі».

19:00 Антаніна Іванова. Лекцыя «Машына часу ў кіно: трансфармацыя вобразу».

12 лютага (серада)

19:00 Павел Церашковіч. Лекцыя «Памяці Чарльза Роберта Дарвіна: натуральны адбор, першабытны сэкс і (пост)савецкая этнаграфія».

13 лютага (чацвер)

19:00 Ганна Шадрына, Алена Мінчэня. Лекцыя «Паміж навуковай журналістыкай і папулярнай сацыялогіяй». Прэзентацыя кнігі А. Шадрыной «Не замужам: сям’я, каханне і сэкс па-за межамі шлюбу».

14 лютага (пятніца)

17:00 З цыклу «Псіхааналітычны дыскурс пра каханне»

Галіна Русецкая. Лекцыя «Пра некаторыя наступствы, што вынікаюць з формулы Ж. Лакана «сэксуальных стасункаў не існуе»».

Вікторыя Канстанцюк. Лекцыя «Антыноміі кахання і сэксуальнасці».

19:00 Максім Жбанкоў. Лекцыя «Серыйны Шэрлак: хто падставіў містэра Холмса?»

15 лютага (субота)

17:00 Павел Няхаеў. Дыскусія «Электронная музычная сцэна ў Беларусі: актуальныя пытанні». Паказ фільма-інтэрв’ю з арганізатарамі беларускіх электронных лэйблаў (аўтары: Вольга Салахеева, Юлія Кавязіна).

20:00 Паказ фільма «Голем, як ён прыйшоў у свет» (1928) з жывым музычным суправаджэннем ад электроннага праекта I/DEX.

16 лютага (нядзеля)

15:00 Вольга Шпарага. Лекцыя «Супольнасці пасля «друкаванага капіталізму». Супольнасці і сучаснае мастацтва».

17:00 Вольга Салахеева. Лекцыя «Live cinema: кіно як перформанс».

17 лютага (панядзелак)

14:00 Павел Няхаеў, Вольга Салахеева. Пачатак варштатаў «Urban A/V Rhythms» (патрэбна загадзя зарэгістравацца на ambiont@gmail.com).

17:00 Майстар-клас «Перапісваючы дзіцячыя казкі: гендар для прынцэс і прынцаў» (Вольга Гапеева, Алена Мінчэня, Марта Герашчанка).

18 лютага (аўторак)

19:00 Галіна Арлова. Лекцыя «Вялікія якасныя дадзеныя: прыгнёт і захапленне гуманітарыя ў эпоху татальнай дыгіталізацыі».

19 лютага (серада)

18:00 Дыскусія на тэму «Незалежнае кіно ў Беларусі: хто, як і для каго?». Прэзентацыя прац удзельнікаў фестывалю небюджэтнага кіно «toKino» (Аляксандра Ігнатовіч, Наталля Ненарокамава).

20 лютага (чацвер)

17:00 Аляксандр Пупцаў. Лекцыя «Распрацоўка сучасных дыстанцыйных курсаў: праблемы і перспектывы»

18:30 Таццяна Кулажэнка, Ала Пігальская. Экскурсія па выставе.

19:00 Ала Пігальская. Лекцыя «Савецкі плакат, шрыфт і рэч».

21 лютага (пятніца)

18:00 Андрэс Кург. Лекцыя «На шляху да папяровай архітэктуры. Візіянерскія праекты ў Таліне і Маскве ў познесавецкі час» (мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую).

22 лютага (субота)

17:00 Аліна Крушынская, Вольга Гапеева, Вольга Бубіч. «Гендарныя знакі: тэкст і вобраз».

20:00 Паказ фільма «Антэна» (2007) з жывым музычным суправаджэннем ад Pavel Ambiont.

23 лютага (нядзеля)

15:00 Ліза Бобрыкава. Лекцыя «Дыгітальны паварот: ад кінаархіваў да сінематэк-атракцыёнаў».

17:00 Кацярына Лапіна-Кратасюк. Лекцыя «Transmedia storytelling: “культура ўдзелу” ў тэорыях і практыках».

24 лютага (панядзелак)

16:30–19:00 Леанід Лознер. Лекцыя «Музей навукі і яго роля ў развіцці навукова-тэхнічнага патэнцыялу грамадства». Дыскусія «Які музей тэхнікі і навукі патрэбен Беларусі».

26 лютага (серада)

17:00 Кацярына Янчэўская, Алена Тоўсцік, Ірына Стальная. Лекцыя-дыскусія «Медыялізацыя і медыкалізацыя культуры: як магчымая гісторыя мастацтва ў эпоху інтэрнэт, або ці заўжды глядач ёсць пацыентам?»

19:00 Паказ фільмаў Уладзіміра Кобрына. Прадстаўляе Артурас Букаўскас.

27 лютага (чацвер)

17:00 Ала Сакалова. Лекцыя «Класічная мастацкая літаратура: ад штодзённасці да прававых ідэяў (на прыкладзе творчасці А.С. Пушкіна)».

18:30 Дыскусія «Новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі як прастора сацыяльных трансфармацый» (Ганна Селязнева, Таццяна Шчытцова, Сяргей Галенчэнка).

20:00 Прэзентацыя аудыявізуальнай інсталяцыі 24h Solaris (Альмира Усманава, Аляксандр Цурко).

20:20 Паказ фільмаў Уладзіміра Кобрына. Прадстаўляе Артурас Букаўскас з жывым музычным суправаджэннем ад Alexei Sfourds.

28 лютага (пятніца)

17:00 Таццяна Шчытцова. Лекцыя «Змяненне структуры маральнага досведу ў эпоху біятэхналогій».

18:30 Прэзентацыя апошніх нумароў філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас». Узнагароджанне пераможцаў навукова-даследчага конкурсу сярод маладых даследчыкаў.

20:00 Сустрэча выпускнікоў ЕГУ ў клубе «Піраты» (пр. Партызанскі, 6А), выступ гурта «Адыс Абеба» (патрэбна загадзя зарэгістравацца на alumni@ehu.lt).

1 сакавіка (субота)

17:00 Вікторыя Мусвік. Лекцыя «Венера і Меланхолія. Рэнесансны міф, псіхалогія і нейранавукі».

20:00 Паказ фільма «Аэліта» (1924) з жывым музычным суправаджэннем ад Echo Chorus (Рыга, Латвія).

2 сакавіка (нядзеля)

17:00 Лекцыя Марыі Гадаванай 

19:00 Фінісаж. Музычнае суправаджэнне ад KorneJ

У праграме магчымыя змены. Сачыце за абнаўленнямі інфармацыі!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology